Санаторый «Ясельда» аднаўляе працу па прыёме адпачывальнікаў на курсовочное лячэнне з 15.06.2020. Аднаўляецца праца басейна.

Дарагія сябры!
Рады вам паведаміць, што санаторый «Яельда» аднаўляе працу па прыёме адпачывальнікаў на курсовочное лячэнне з 15.06.2020.
Курсовочное лячэнне – гэта праходжанне медыцынскіх працэдур ў санаторыі без пражывання і харчавання. Калі Вы жадаеце набыць індывідуальны набор працэдур, або па якой–небудзь прычыне няма магчымасці пражываць у санаторыі, то курсовочное лячэнне – лепшы для Вас варыянт.
 
Прыём на курсовочное лячэнне - па папярэднім запісе з 08.06.2020 ў рабочыя дні з 9.30 да 15.00 па тэлефоне 80291863031
Пры сабе мець :
- пашпарт для рэгістрацыі;
- выпіску з медыцынскіх дакументаў (форма 1 мед/у-10) –выпіска павінна быць датавана не пазней 1 месяца да пачатку санаторна-курортнага лячэння;
- медыцынскую маску і зменны абутак (або бахілы).

Таксама аднаўляецца праца басейна з 15.06.2020
Графік ранейшы.
Тэлефоны для даведак: 80165388131, 80291863031, 80165388306
Прыём гасцей на санаторна-курортнае лячэнне па камерцыйным пуцёўках у санаторыі будзе ажыццяўляцца з 01.07.2020
Заказ і браніраванне пуцёвак па тэлефоне: +375 44 777 84 88, 80165 67 81 64.

Навіны санаторыя